ПАЗАКЛАСНАЕ ЧЫТАННЕ(3 клас)

Для пазакласнага чытання 25 МАЯ
"ТАКIЯ РОЗНЫЯ ПРАФЕСII "


ХТО ХОЧА ШЧАСЛІВА ЖЫЦЬ, ТОЙ ПРАЦУ ПАВІНЕН ЛЮБІЦЬ
ЯК РЫХТУЕМСЯ ?  
1. Чытаем творы.
2. Вывучыць 1 верш на памяць.
3. Выканаць заданнI па прачытаных творах.

                                                      ЗАДАННI
1 заданне



2 ЗАДАННЕ
3 ЗАДАННЕ 4 ЗАДАННЕ     5 ЗАДАННЕ


Пасля выканання заданняў запоўнiце форму:






Анатоль Астрэйка. «Размова аб прафесіях»

Раз сышліся на двары
Юныя рамеснікіў
I пачалі гаварыць
Аб сваіх прафесіях:
Што каштоўней, што важней
Для краіны і людзей.

— Я шліфую, я тачу
Рэчы далікатныя,
Справу токара лічу
Самаю выдатнаю.
Нават трактар без мяне
Кола з месца не скране.

— Муляр з цэглы дом кладзе,
Сценка ў сценку роўныя.
Вы не знойдзеце нідзе
Працы больш шаноўнае.
Дзе ні вуліца, ні пляц,
Як паглядзіш — мой палац.

— Што ты нам ні гавары —
Вушы не развешу я,
Я за слесара, сябры,
Вось дзе дык прафесія.
Ні замок, ні нож, ні крук
Без маіх не зробіш рук.

— За варштатам я стаю,
Тку адменнай пражаю,
Я прафесію сваю
Лічу самай важнаю.
Апранаю я народ
У бастон і каверкот.

— Ты залішняе ўзяла
Пасмяшыла жартамі,
А сякера, а піла
Нікуды не вартыя?
Без сякеры, без пілы
Не зрабіць і чапялы.

— А вось справа швейная
Самая надзейная:
Абыходзіць голка свет,
Кожны голкаю адзет.

— А шавец? Браток, уваж!
Чым жа не выдатны я?
Вы без ботаў, без гамаш
Ні на што не здатныя:
А ў абутку — любата,
Ці мароз, ці хлюпата.

— Дайце слова, мне пара,
Марна вокал ходзіце,
Лепшай, чым у друкара,
Працы вы не знойдзеце.
Без кніжок ды без газет
Не абходзіцца ўвесь свет.

Слаўны наш савецкі край,
Моладзі жыць весела,
Ты любую выбірай
Сам сабе прафесію:
Навучайся і працуй,
Толькі сілы не шкадуй.




Ядвіга Бяганская. «Сланечнікі»
Жэнік увесь дзень чым-небудзь заняты. То ён дапамагае маме і бабулі на кухні, то разам з братам майструе што-небудзь, то з дзедам у садзе корпаецца.
— Гультаям сумна жыць на свеце, — часта кажа бабуля.
I гэта праўда. Жэня сам ведае: варта яму нейкі час застацца без работы, і адразу робіцца сумна. Тады ён пачынае хадзіць з пакоя ў пакой і надакучаць:
— Ну дайце мне якую-небудзь работу! Ну што мне рабіць?
I, баючыся, каб мама не сказала заняцца кубікамі або якой-небудзь гульнёй, ён тут жа дадае:
— Я хачу табе дапамагаць. А дапамагаць ён любіў.
Ды гэта і зразумела: дапамагаючы дарослым, можна даведацца столькі цікавага!
Увесну, калі бабуля з мамай рабілі градкі, Жэнік пачаў прасіць:
— Бабулька, я хачу зрабіць сабе градку. Можна, бабуля?
Ну як тут не дазволіць хлопчыку, калі ён так просіцца, так ласкава зазірае ў вочы?
Хутка ў Жэніка з'явіліся і рыдлёўка, і граблі, і палівачка. Рыдлёўку і палівачку мама купіла ў магазіне, а граблі зрабіў сам дзед.
Градку дапамагаў капаць старэйшы брат, Уладзік. Хлопчыкі слухаліся бабулю і стараліся рабіць усё так, як раіла яна.
Калі градка была гатова, пачалася сяўба.
Жэніку хацелася, каб на яго градцы было ўсё, што сеяла бабуля на вялікіх градах. Але, параіўшыся, браты вырашылі, што для ўсяго не хопіць месца, і таму пасеялі толькі салодкі гарошак, моркву, рэпку і мак. А па краях градкі пасадзілі сланечнікі.
Першым на градцы ўзышоў гарох. Следам за ім вылезлі з зямлі сланечнікі, за сланечнікам — рэпка, морква і мак.
Хлопчыкі вельмі старанна даглядалі свае пасевы. Асабліва Жэнік. Уладзік, дык той, бывала, пойдзе з сябрамі рыбу лавіць або суніцы збіраць і забудзецца на градку. А Жэнік увесь дзень ля яе пахаджвае: то пустазеліну якую вырве, то яшчэ раз палье раслінкі.
— Паглядзі, Уладзік, як няроўна яны растуць, — сказаў аднойчы Жэнік. — Рэпка з моркваю растуць паволі, а гарох, мак і сланечнік вунь якія ўжо.
— Яны, відаць, навыперадкі стараюцца — хто каго абгоніць,— пажартаваў Уладзік.
Зацвіў нарэшце на градцы вусаты гарох, а неўзабаве распусціліся белыя і ружовыя макі. Над кветкамі з ранку да вечара ляталі матылькі, весела гулі працавітыя залатыя пчолкі. Жэнік з цікавасцю назіраў, як пчолы залазілі глыбока ў кветачкі і, усміхаючыся, падганяў іх:
— Спяшайцеся, спяшайцеся, бо хутка зойдзе сонца і кветкі заплюшчаць на ноч свае вочкі.
Але больш за ўсё хлопчыку падабаліся сланечнікі. Яны так спяшаліся расці, што хутка перараслі самога Жэніка.
— Яны ўсіх перарастуць, — казала бабуля.
— I маму? — недаверліва пытаўся хлопчык.
— I маму і тату, — усміхалася бабуля. Мінуў некаторы час, і Жэнік сам пераканаўся, што бабуля гаварыла праўду.
— Тата стань побач з маім сланечнікам, — папрасіў аднаго разу Жэнік.
Тата падышоў да сланечніка. I што ж вы думаеце? Сланечнік быў куды вышэйшы за тату!
— Хутка яны да самага неба дарастуць, — смяяўся Уладзік.
Да неба сланечнікі, вядома, не дацягнуліся, але выраслі высачэзныя. А потым зацвілі. Кветкі ў іх былі ярка-жоўтыя і, мусіць, большыя за татаў саламяны капялюш.
— А ведаеце, унучкі, чаму яны сланечнікамі называюцца? — сказала аднойчы бабуля.
— Чаму? — у адзін голас запыталі браты.
— Бо яны самі, нібы сонца. Бачыце, якія агністыя іх праменні-пялёсткі. I няўжо вы дагэтуль не заўважылі, што сланечнік заўсёды паварочвае свой тварык да сонца.
Непрыкметна мінула квяцістае цёплае лета. На гародзе ўсё пачало даспяваць. Даспелі і Жэневы сланечнікі. I тады на градку пачалі прылятаць вераб'і. Яны зляталіся цэлымі чародкамі, садзіліся на сланечнікі і спрытна выдзёўбвалі з іх пукатыя буйныя зярняты. Але хлопчыкі не крыўдзіліся на птушак. На кожным сланечніку была такая безліч зярнят, што іх хапіла і птушкам, і Уладзіку, і Жэніку з сябрамі.

А самы вялікі сланечнік хлопчыкі занеслі на школьную выстаўку. Ён яшчэ і цяпер там красуецца.

Васіль Вітка. «Хто што робіць»


Даглядае пчол пчаляр,
Стол майструе сталяр,
Шыбы ў вокны ставіць шкляр,
Беліць сцены маляр,
Чысціць комін камінар,
Сыры варыць сыравар,
Ну а цукар — цукравар.

З футра выкраіў каўнер
Мне на паліто кушнер[1],
Боты мне пашыў шавец,
Новыя штаны — кравец,
Цацку з дрэва майстры
Выразалі — разьбяры.
Цяпер сам разбяры,
А што робяць ганчары,
Бандары, цесляры,
Муляры, млынары,
Дактары, друкары,
Хто даглядае трактары,
А хто коней на стайні,
А хто вучыць нас?




[1] Кушне́р — майстар, які вырабляе шкуры пушных звяроў на футра.
Хведар Жычка. «Рэгуліроўшчык»
На скрыжаванні
Ў форме параднай
Стаіць паставы
I наводзіць парадак.

Ён толькі адзін
Мае гэткае права —
Адкрыць для машын
Шлях налева, направа.

Пусціць напрасткі іх,
А потым спыніць,
Каб пешаходам
Дарогу адкрыць.

Дождж, ці туман,
Ці буран снегавы, —
На скрыжаванні
Стаіць паставы.

Наводзіць парадак
На вуліцы ён.
Сігнал паставога
Для ўсіх нас — закон.



Казімір Камейша. «Ганчары»
Замесяць гліну, нібы цеста.
Глядзіш, і гліны не пазнаць.
I чуеш, што ў руках ёй цесна,
На волю просіцца яна.

Нібыта дыхае між пальцаў
Жывы і цёплы камячок.
Рука бывалага пушчанца
Не пашкадуе плескачоў,

Пакуль не зробіць паслухмяным,
Зусім падатлівым яго.
Але у печ яшчэ зарана,
Яшчэ зарана у агонь.

Яго кладуць на круг ганчарны:
Няхай пакружыцца усмак.
I вось у танцы незвычайным
Адчайна кружыцца камяк.

Спачатку выцягне ён шыю,
Пасля раздасца у баках.
I рысы свежыя, жывыя
На гліне выведзе рука.

Пасля ганчар яго пагладзіць.
I, закасаўшы рукавы,
Ён ручку, як руку, прыладзіць.
Збанок, і праўда, як жывы.

Пара яго і ў печ адправіць.
Ён урачыста едзе ў печ.
Яго суседзі злева, справа
За ім стараюцца паспець.

Ён возьме ў полымя трываласць.
I будзе печы ўдзячны ён,
Што гартавала, глянцавала
I ў сценкі пасяліла звон.

А з печы выплыве, — аж ззяе.
Хвала і гліне, і майстрам!
Жыве збанок, збанок спявае

На далані у ганчара.

Кастусь Кірэенка. «Вучуся ў таты»
Мой тата —
Слынны камбайнёр,
Яго ў нас кожны знае.
У таты — Зорка на грудзях
Агніста,
Ярка
Ззяе.

Умее тата
Ўсё ў жыцці.
I я ім ганаруся.
I я гарнуся да яго,
I з ім я
Жыць вучуся.

Вучуся ў таты
Рана ўстаць
На працу
Разам з сонцам,
Вучуся
Ўсіх людзей вітаць,
Быць іхнім
Абаронцам.

Як тата мой,
Хачу я быць
Сумленным,
Добрым,
Чыстым.
Як з нівы зернетка
Любіць
Свет цэлы
Прамяністы.

I будзе ў мяне
Ўсякіх спраў —
Я ведаю —
Багата.
I веру —
Ўсе іх параблю,
Як дарагі мой

Тата!..

Уладзімір Ліпскі.  «Пра хлопчыка “Ай”»

Жыў у нашым доме трэцякласнік Дзімка. Вельмі любіў ён слова «ай».
— Дзімка, збегай у магазін, купі хлеба, — просіць мама.
— Ай!
— Сынок, памажы памыць посуд.
— Ай!
— Абгарні падручнікі ў чыстую паперу. Вучы ўрокі.
— Ай! Ай! Ай!
Так яго і клікаць сталі: Дзімка-ай.
Аднойчы здарылася з Дзімкам бяда. Сабраўся ён у школу ісці, глядзіць — а партфель пусты. Зніклі ўсе яго падручнікі. Зірнуў на кніжныя палічкі — аж і там пуста: ніводнай кніжкі.
Дзімка спачатку ўзрадаваўся. «От добра, у школу не буду хадзіць. Урокі не трэба вучыць».
Сноўдаўся з кута ў кут колькі часу. Нарэшце засумаваў.  Нецікава зрабілася аднаму.
— Мама, чаму ад мяне кнігі ўцяклі?
— Не шанаваў ты іх, не любіў, — адказала мама і ўздыхнула.
I надумаўся Дзімка свае кнігі адшукаць. Але дзе іх шукаць?
Пайшоў куды вочы глядзяць. Ішоў, ішоў, аж насустрач — бабуля. Села з ім разам адпачываць у цянёк. Пачаставаў яе Дзімка цукеркай, расказаў пра сваю бяду.
— Памагу я табе, — сказала бабуля. — Але больш ніколі-ніколі не крыўдзі кнігі.
Развязала яна сваю торбачку, выняла клубок нітак.
— Вось вазьмі! Гэта чароўны клубок. Куды ён пакоціцца, туды ідзі за ім. I не палохайся нічога…
Падзякаваў Дзімка бабулі, апусціў клубок на зямлю і пабег услед.
Як толькі раскруціўся ўвесь клубок, Дзімка ўбачыў перад сабой прыгожы размаляваны домік, падобны на вялізны «Буквар». Ёсць і вокны, і дзверы.
Падышоў Дзімка да дзвярэй і ціхенька пастукаў.
— Калі ласка, заходзьце… — пачуў ён ветлівы голас. — Мае дзверы адчынены заўсёды.
Увайшоў Дзімка ў домік, а там паўнютка ўсялякіх кніг. Маленькі чалавечак з сівой барадой гартаў самую тоўстую.
— Д-дзень д-добры, — пачаў заікацца Дзімка і пачырванеў.
— Добры дзень, хлопчык, — ветліва адказаў гаспадар доміка і пацікавіўся — Што цябе прывяло да мяне? Чым ты ўсхваляваны?
— Свае кнігі шукаю. Яны некуды зніклі. Можа, у вас?
— Хто яго ведае, хлопчык, дзядуля уважліва паглядзеў на Дзімку і сказаў: — Веру, знойдзецца твая прапажа. Толькі дапамажы мне паставіць вось гэтыя кнігі ў шафу.
Дзімка зірнуў на вялізную гару кніг і хацеў, як звычайна сказаць «Ай!», але не сказаў, згадзіўся памагчы.
— Тады за працу! — падахвоціў яго стары.
Сонейка ўзышло — яны працуюць. Сонейка зайшло, а яны працуюць. Нарэшце ўсё зрабілі.
Гаспадар пагладзіў бародку, ласкава ўсміхнуўся:
— Малайчына, хлопчык! Добра папрацаваў. За гэта і я табе дапамагу. Ідзі дадому. Твае кніжкі ўжо чакаюць цябе.
— Як жа я знайду свой дом? — захваляваўся Дзімка.
— Вось табе чароўны каменьчык. Наматвай на яго сваю нітку і  называй кніжкі, якія ад цябе ўцяклі…
Не паспеў Дзімка назваць апошнюю, як нітка ўся наматалася на каменьчык, і ён апынуўся дома. На пісьмовым стале ляжалі ўсе ягоныя кнігі. А з палічак весела ўсміхаліся яму каляровыя вокладкі кніжак.

Дзімка цяпер шануе свае кнігі, урокі вучыць старанна, а слова «ай» забыў зусім.

Павел Пруднікаў. «Будаўнік»
Сам будую я заводы,
Шахты, фабрыкі, масты,
А таксама — параходы
Даўжынёю з паўвярсты.

Вам кватэру? Калі ласка.
Дачу? Рад старацца я.
Хай пакуль што гэта казка,
Але — выдумка мая.

Не зацягваю, а ў тэрмін
Я рабіць усё прывык.
Вось які я архітэктар,

Вось які я будаўнік!

Даір Слаўковіч. «Калі растуць агуркі»
Каля хаты гарод. А ў ім чаго толькі няма! I бабуля-цыбуля, і гаспадыня-бульба, і часнок-асілак, і буракі-карміцелі — усё ёсць. Нават жоўтая бручка-таўстушка прытулілася да плота.
Алесіка больш за ўсё цікавіць градка з агуркамі. Кожныя чатыры-пяць дзён бярэ ён невялікі лазовы кошык і ідзе на градку — ураджай здымаць.
Агуркі чакаюць Алесіка, бакі выстаўляюць. Іншыя ж быццам дражняцца. Схаваюцца пад лісточкі, сядзяць: знайдзі нас!
Алесік гэтыя хітрыкі ведае. Прысядзе, агурочнік на градцы расхіліць, смяецца.
— Вось вы дзе! Вылазьце са схованкі!
У гарачыя дні хлопчык палівае градку. Вечарам. 3 леечкі.
Вы мо думаеце, што агуркі ўсе аднолькавыя? Памыляецеся.
Адны зялёныя-зялёныя. Аж цёмныя. Скурка ў іх у калючых пупышках. Пакаштуеш такі, а ён горкі-горкі.
Другія святлейшыя, гладкія. Раз укусіш — увесь з'есці захочацца. Асабліва калі разрэзаць удоўж і кожную палавінку мёдам намазаць.
Добрая градка. I агуркі на ёй добрыя. Растуць — сокам наліваюцца. Вось толькі калі?
Шмат разоў Алесік на гарод бегаў. Агурочнік рассоўваў, углядаўся ў маленькія зялёныя кадоўбчыкі. Не, не відаць, каб павялічваліся.
А праз дзень-два — вунь якімі рабіліся.
Калі ж гэта адбывалася? Раніцай? Днём? Вечарам?
— Разгадаю загадку, — рашыў Алесік. Сачыць пачаў. Падоўгу прастойваў ля градкі. Нічога не заўважыў.
— Зразумеў. На вачах вы расці не любіце. Залез Алесік у бульбянік, галаву вытыркнуў, пазірае.
Агуркі ж усё роўна не растуць.
Змяніў Алесік пазіцыю. За плот схаваўся. Прыціснуўся шчакою да сухой штыкеціны, цікуе адным вокам. А на агуркі хоць не глядзі: такія ж, як і раней. Не таўсцеюць, не выцягваюцца.
Вось дзіва! Калі ж яны растуць?
На хітрасць хлопчык пайшоў.
— Хаваецеся ад мяне? Ну і няхай. Я ў маму пераапрануся.
Нацягнуў Алесік матчыну спадніцу. Каптан стары апрануў. Хустку пад бараду завязаў. Зірнуў на сябе ў люстэрка, засмяяўся:
— Цяпер агуркі мяне нізавошта не пазнаюць!
Узяў кошык — і ў гарод. Ходзіць, нагінаецца. Быццам мама траву парасятам збірае. А сам не-не ды і кіне вокам на два маладзенькія агуркі. Што з краю на градцы.
Доўга тупаў хлопчык у гародзе. Ды так нічога не дабіўся.
На наступны дзень тыя два агуркі-малайцы яшчэ больш падраслі.
Калі ж растуць яны?
Задумаўся Алесік, разважаць пачаў:
— Не растуць днём. А раніцой ужо трошкі падраслі. Выходзіць, усё адбываецца ўначы?
Вечарам хлопчык лёг спаць зараней. Пад падушку электрычны ліхтарык паклаў.
Як толькі ўсе спаць палеглі і ў кватэры стала ціха, Алесік з-пад коўдры вылез. У пакоі цёмна. Вобмацкам штаны, кашулю апрануў. Абуўся.
Рыпнулі дзверы — ціхенька-ціхенька. Выйшаў Алесік на ганак. Цемень. Нічога не відаць.
Страшна стала малому.
— Мо лепш у хату ўцячы, пакуль хто жудасны з цемры не выскачыў? — сам сабе кажа. — Нельга. Бо як жа тады даведаешся, калі растуць агуркі?
Запаліў Алесь ліхтарык. У гарод рушыў. Вузкі прамень святла ледзьве сцежку асвятляе. 3 бакоў цемра яшчэ гусцейшая стала.
Раптам нехта халодны як цяпне Алеся за нагу.
— Ма!.. — вырвалася ў хлопчыка. Адскочыў Алесік убок, ліхтарыкам — блісь! блісь!
А гэта проста жаба. Смешна стала Алесіку.
На агуркі пасвяціў. Глядзеў, глядзеў, а яны… ні кропелькі не растуць. Ледзьве не расплакаўся Алесік.
— Удзень не жадаюць, уначы — таксама. Калі ж яны растуць?..
Так ні з чым і вярнуўся хлопчык у хату. Распрануўся ціхенька, спаць лёг. Раніцой мама запыталася:
— Ты што такі заклапочаны?
— Не магу ўпільнаваць, калі растуць агуркі.
— А ты нітку вазьмі, агуркі перавяжы і панаглядай.
Так і зрабіў Алесік. Ніткай перавязаў агурок: упоперак і ўдоўж.
Пад вечар прыбег на градку, зірнуў на перавязаны агурок. Нітка напялася, цясней яго абхапіла. Выходзіць, растуць агуркі днём.
Яшчэ ноч прайшла. Алесік зноў грады наведаў. Бачыць — нітка проста ўрэзалася ў зялёную скурку. Так ён падрос. Значыцца, і ўначы агуркі растуць.

— Вось і разгадаў я вашыя хітрыкі, — засмяяўся Алесік. — Расцяце вы і днём, і ўначы. Але патрошку. Таму вокам заўважыць нельга.


Яўген Хвалей. «Урок працы»

Хто будуе з цэглы дом?
Хто працуе за станком?
А на трактары хто ў полі?
Вучыць хто дзяцей у школе?
Хворым дорыць хто здароўе?
Ежу варыць хто ў сталовай?
Хто за баранкаю машыны
Шлях адольвае круты?
Хто ў завоблачных вышынях
Неба мерае і крэсліць?
Адкажы,
Што за прафесіі

I якую б выбраў ты?

Станіслаў Шушкевіч. «Казка-быль пра рэпку»

Бабку не прасілі,
Не прасілі дзедку,
Самі пасадзілі
Ў чыстым полі рэпку.

Ды на гэтым полі
Болей не бывалі,
Рэпку не палолі
I не палівалі.

Надыходзіць восень,
Як там з ураджаем?..
Гуртам бабку просім,
Дзеда запрашаем.

На пустым прагале,
Між хвашчу, асоту
Ураджай шукалі
Да сёмага поту.

Ураджай сабралі
У крысо[1] паспешна.
Доўга рагаталі,
Хоць было не смешна.

Рагатала бабка,
Рагатала ўнучка,
Нават курка рабка
Сакатала гучна.

Сучка забрахала
Каля сваёй будкі.
Рэпы было мала,
Ўся была танюткай.

Смешна было мышцы,
Хвосцікам круціла,
Рэпка з вішню ў лыжцы,
Корань, нібы шыла!

Бабку не прасілі,
Не пазвалі дзедку,
Самі ж пасадзілі
У чыстым полі рэпку!


[1] Крысо — ніжняя частка якой-н. адзежыны, палавіны якой спераду расхінаюцца; пала.


Для пазакласнага чытання 24 КРАСАВIКА
"ВЯСЕННІ ДЗЕНЬ ГОД КОРМІЦЬ"

ЯК РЫХТУЕМСЯ ?  

1.Вывучыць 1 верш на памяць (па выбару).
Антон Бялевіч. «Вясёлка над полем».
Зоська Верас. «Сонейка грэе».
Васіль Вітка. «Вялікдзень».
Кастусь Цвірка. «Коцікі».
Юрась Свірка. «Свята».

2.Прачытаць творы:
Міхась Даніленка. «Голас вясны».
Клаўдзія Каліна. «Песня вясны».
Уладзімір Ягоўдзік. «Вялікая сініца і яе сястрыца”      


Сонейка грэе

Зоська Верас


Сонейка ты, залатое!
Колькі цёмных, сумных дзён
Мы чакалі, дарагое,
У нашых хатках ля акон
Тваіх ясных цёплых косак,
Твае ласкі і пяшчот,
Што збудзілі б жыццё вёсак,
Поле, траўку, лес, чарот…
Разбудзілі б птушак хоры,
Жаб зялёных грамаду;
Растапілі б снегу горы,
Адагрэлі б і ваду..
                     ***
 I прыйшоў вось час жаданы:
Рады мы вясну сустрэць,
Просім сонца край каханы
Абудзіць і абагрэць.
  
Вялікдзень

Васіль Вітка



Траўка брацца пачала.
У імша́ніку[1] пчала
Прачнулася і гудзе:
— Хутка ўжо Вялікі дзень!

А людзі між сабою
Пацяшаюцца вярбою.
Ніхто нікога не міне́ —
Ні цябе, ні мяне.

I мяне, і цябе
Кожны дубцом сцебане́[2]:
— Не я б’ю, вярба б’е,
За тыдзень — Вялікдзень!

— I ты, родны народ,
Будзь здароў на ўвесь год!

Вясёлка над полем

Антон Бялевіч

 Лугам рыжым,
Полем чорным
Ды раздзетым гаем
Прабіваецца вясна к нам:
— Вас вітаю з маем!

3 першым громам
Ды з вясёлкай,
3 дожджыкам вітаю.
Залатым ключом праменным
Вам я адмыкаю
3-пад ільдоў азёры, рэкі,
3-пад снягоў палеткі…
Цеплынёй вясна дыхнула —
Засінелі кветкі.

Жаўрукоў вясна сыпнула
3 рукава ў блакіты.
Рукавом другім махнула —
Падскочыла жыта
На вяршок, другі і трэці
На калгасным полі
Не было ж вясны такое,
Не было ж ніколі!

Заспявалі,
Загукалі
Лес і пералескі.
Засінелі,
Зажаўцелі
Лотаць і пралескі.
Забялелі,
Зружавелі
Яблыні і вішні.
Пад вясёлку залатую
Нашы людзі выйшлі.
А яна п'е воду з рэчкі,
3 блакітнага плёса.
Як вясёлка маладая,
3 гэткім ясным лёсам
Заручыліся навекі
Гарады і сёлы.
I, як сейбіт[3], дбайна шчасце
Сее май вясёлы!

Коцікі

Кастусь Цвірка

                                   За вёскай, ля балоцінкі,
Ў галлі вярбы старой,
Маленечкія коцікі
Хаваліся зімой.

Мялі наўкол мяцеліцы,
Гулі ў кустах пустых,
Ды коцікі ў аселіцы
Не чулі нават іх.

Салодка спалі ў коўдрачках,
Чакаючы вясну.
Прыгрэла сонца шчодрае —
Збудзіліся ад сну.

Паскідвалі ўсе чысценька
Адзежыны з сябе
І, жоўтыя, пушыстыя,
Паселі на вярбе.
Свята

Юрась Свірка


Сёння ў нашай мамы свята,
Падарыў ёй кветкі тата.

Пажадаў ён любай маме
Быць заўсёды самай-самай.

I прыгожай, і шчаслівай,
I вясёлай, і руплівай.

Аж свіціцца мама наша:
Атрымаў дзясятку Саша.

Пастараўся наш Панаска:
Ён нацёр паркет да бляску.

Пахваліла мама Аду —
У пакоях скрозь парадак.

Тата сам гатуе стравы,
Ён старанны і рухавы.

Прыхінае мама кветкі:
— Дзякуй, бацька! Дзякуй, дзеткі!

Незабыўная нядзеля,
Мама як памаладзела.

I з усмешкай кажа тата:
— Падарылі маме свята.

Голас вясны

Міхась Даніленка


Як быў я малы, тата часта ў канцы зімы казаў:
— Пойдзем, сынок, на двор, пакажу табе вясновыя слёзкі.
— Адкуль тыя слёзкі возьмуцца? — дзівіўся я. — Мароз на шыбах вунь якія ўзоры размаляваў!
— I ўсё адно вясна ўжо радаснымі слёзкамі ўмываецца. Зірні сюды.
Мы станавіліся пад застрэшак, дзе ўгравала сонца. 3 вострых ледзяшоў, што звісалі са стрэх, адна за другой зрываліся празрыстыя кроплі. Яны выбівалі ў снезе круглыя роўныя ямкі.
«Кап-бульк! Кап-бульк!» — усміхалася радасна вясна. I жэўжыкі-вераб'і навыперадкі стараліся пакупацца ў першай вясновай вадзе. Натапырвалі пер'е, яршыліся, аж пырскі разляталіся ад заядлых купальшчыкаў.
А мы з бацькам ішлі далей за хату, дзе пачынаўся лес, і на прыгорку, каля высокіх сосен, знаходзілі першыя жоўценькія кветачкі.
— Бач, падбелы з'явіліся. Вось яны — першыя кветкі вясны, — тлумачыў мне бацька. — Дзе зацішна і сонечна, там і шукай іх.
На парыжэлым падталым снезе поўзалі нейкія чырвоныя жучкі і даўганосыя камарыкі. Бацька казаў, што ўсе яны пачулі голас вясны.
— Прыслухайся добра. Ты таксама той голас пачуеш, — гаварыў бацька.
I я прыслухоўваўся.
Ціха шумелі сосны. Са зламанай галінкі бярозы адна за другой сцякалі на зямлю светлыя чысцюткія кропелькі. Стукаў у кару дрэва дзяцел. Не так, як зімой, а часцей: пэўна ж, прагаладаўся за зіму небарака. Упершыню пасля зімы спявалі сініцы. I нават у поўдзень у мурашніку яшчэ напаўсонныя мурашкі пачыналі варушыць вусікамі. Быццам абнюхвалі халаднаватае, але з адметнымі вясновымі пахамі паветра...
I цяпер, як трохі вышэй пачне хадзіць сонца, а прамяні яго стануць цяплейшымі, я, як некалі мне бацька, кажу свайму Сашу:
— Апранайся, сын. Пойдзем слухаць голас вясны.

Вялікая сініца і яе сястрыцы

Уладзімір Ягоўдзік


Гэтую невялічкую жвавую птушку ўсе добра ведаюць. Цёмная шапачка на галоўцы, белыя шчочкі, на жоўтым жывоціку — чорны гальштук. Яе звонкі бадзёры галасок чуваць здалёк:
— Ці-ці-ці… Пінь-пінь!.. Ці-ці-сі-і… Пінь-пінь!..
Вялікая сініца — найбольшая і самая адважная сярод сваіх сястрыц, якія жывуць у нашых лясах і парках. Іх цэлая сямейка — ажно дзесяць прыгажунь! Я назаву кожную, каб ніводную не пакрыўдзіць.
Белая сініца-князёк гняздзіцца толькі на Палессі, а сіняя — ахвотна гаспадарыць у гарадскіх парках і скверах.
Па берагах рэк і азёр, у зарасцях трыснягу і чароту можна ўбачыць вусатую сініцу, а ў хваёвых лясах — чубатую.
Па суседстве з імі жывуць даўгахвостыя сініцы-апалоўнікі і самая маленькая з сясцёр — сініца-маскоўка.
Ёсць яшчэ падобныя адна да адной як дзве кроплі вады сяброўкі: сівая сініца і бурагаловая сініца.
Усе гэтыя сястрыцы сустракаюцца ў Беларусі круглы год. У вырай адлятае толькі славуты будаўнік рэмез. Сваё гняздо ён будуе ў выглядзе мяккай рукавічкі, якую падвешвае на галінку дрэва. Вецер гайдае галінку і бясплатна люляе рэмезавых птушанят.
Каб пасябраваць з сініцамі, трэба зімой насыпаць у кармушку сланечнікавых семак. Сюды хутка наведаецца вялікая сініца. Яна пакаштуе семкі і запросіць сябровак. Потым прыляціць сіняя сініца з блакітнай шапачкай на галаве. Калі ласунак спадабаецца, яна пакліча бурагаловую сініцу…
А назаўтра — смела адпраўляйцеся ў вандроўку, каб пазнаёміцца з астатнімі сястрыцамі. Яны пакажуць вам рэмезаву рукавічку, але наўрад ці вы зможаце яе надзець.

Песня вясны

Клаўдзія Каліна


Злая Зіма пасля доўгай вандроўкі падалася назад у свой край, дзе ніколі не бывае лета, дзе ўсё закута ў лёд і занесена снегам.
Яна ішла па дрымучым лесе. А следам з мяшком снегу за плячамі бегла Завея. Яе сівыя кудлы былі не прычэсаны, адзенне вісела на ёй пашарпанымі шматкамі.
— У-у-у-у! — жаласна завывала Завея. — Гэта бязлітаснае Сонца так рада Вясне, што хоча загубіць нас.
— Не выходзь на прагаліны, трымайся ценю, — сказала Зіма.
А за імі з праталінкі на праталінку бегла басаногая Вясна. На плячах у яе сядзелі дзве птушкі і весела спявалі:

Уцякай, злы Мароз,
Кідай санкі, бяры воз!

Там, дзе ступала Вясна, падымала галоўку блакітная кветачка пралеска. Яна выпроствала сваю зялёную ножку і цягнулася ўсе вышэй і вышэй да Сонца.
Убачыла Зіма пралеску,  азірнулася  і гнеўна пагразіла Вясне:
— Я замарожу твае кветкі!
Вясна ўсміхнулася, кіўнула на блакітнае неба і адказала на пагрозу:
— Паслухай, як заліваецца звонкай песняй жаваранак. Яго ты не замарозіш. А гэта мой пасланец.
Злосная Зіма закрычала што мела сілы на Вясну:
— Рана ты смяешся! Глядзі. — I дзьмухнула Зіма холадам на блакітную кветачку, а Завея страсянула галавой, заматляла сваімі кудламі і сыпнула з мяшка снегам.
Вясна знікла ў снежнай завірусе. Зіма ўзрадавалася сваёй сіле. Яна бачыла, як упалі шэранькімі камячкамі і схаваліся ў кустах жаваранкі, як паніклі і апусцілі галоўкі пралескі.
— Ха-ха-ха! — зарагатала Зіма. — Хто з нас дужэйшы? Дзе твае кветкі, Вясна? Чаму змоўк жаваранак? Я ўсё загубіла, усё памарозіла. А мая служка Завея замяла іх снегам, пахавала навекі.
Выйшла Зіма з-пад густых ялін на паляну, радасна паглядзела на засыпаную снегам зямлю і гукнула зноў:
— Прыгажуня-вясна, хто тут гаспадыня, я ці ты?
Пачула гэта ласкавае Сонца, выглянула з за хмар і сваімі цёплымі праменнямі прайшлося па зямлі. Адразу падняўся ўгору жаваранак. Зноў палілася ў вышыні цудоўная песня Вясны і Сонца. Зноў падняла галоўку сіняя пралеска. Памытая снегавой вадой, яна яшчэ больш пахарашэла.
Застагнала ад лютай злосці Зіма, падхапіла Завею ды ходу далей, на поўнач.




[1] Імша́нік — уцепленае памяшканне для зімоўкі пчол.
[2] Сцебану́ць — ударыць чым-небудзь гнуткім.
[3] Сейбіт — той, хто сее зерне, засявае зямлю насеннем.


Для пазакласнага чытання 13 САКАВIКА
"ЯК ТЫ ДА ЛЮДЗЕЙ, ТАК І ЛЮДЗІ ДА ЦЯБЕ"
ПРАЧЫТАЦЬ  УСЕ ТВОРЫ.


Эдзі Агняцвет. «Ледзянцы».

Аднойчы на канцэрце

Сядзелі малайцы,

Пад музыку смакталі

3 ахвотай ледзянцы.



Паперкі шамацелі,

Нібы асенні ліст...

А ў гэты час дзівосы

Паказваў піяніст.



Спявалі ў зале рэкі,
Выроствалі бары,
Успыхвалі маланкі
Над вежамі ўгары.

Цікава, што пачулі
Тры хлопцы-ласуны?
Ім сніліся, напэўна,
Цукерачныя сны?

Паперкі шамацелі,
Танчэлі ледзянцы...
Аднойчы на канцэрце
Сядзелі малайцы.

Давайце іх навучым
Знайсці музычны слых,
Каб паважаць суседзяў,
Ды і сябе саміх!
Як мухаморы вайну пачыналі

Неяк ранкам мухаморы былі вельмі не ў гуморы. На палянцы на лясной, пад высокай пад сасной яны ўсе сабраліся, дружна павіталіся і, слова за слова, пачалі размову. Усе ўраз апавядалі, на суседзяў паглядалі, патыліцы чухалі, толькі сябе слухалі...

Раптам бачаць: грыбнікі ідуць лясной сцежкай і бяруць баравікі, бяруць сыраежкі. Падасінавік знайшлі – узялі адразу. А да іх не падыйшлі, нават бокам абыйшлі і далей сабе пайшлі... Гэткая абраза!

- Што за ганьба! Што за сорам! – закрычалі мухаморы. – Грыбнікі нас зневажаюць! Як ідуць – не заўважаюць, а бяруць баравікі! Што за гонар ім такі?! Сыраежкі мусяць браць – іх жа ледзь з зямлі відаць! Мы ж за ўсе грыбы вышэйшыя, мы куды як прыгажэйшыя – дык чаму ж не бачаць нас?!

Баравік ім у адказ:

- Вы, вядома, шмат вышэйшыя за нас! Вы, магчыма, прыгажэйшыя за нас! Толькі вас не заўважаюць нездарма – бо карысці аніякай з вас няма, адна толькі шкода...

- Гэта што за мода: гэтак нас зневажаць, гэтак нас абражаць! – усклікнулі хорам усе мухаморы. – За такую абразу выклікаем адразу увесь род ваш грыбны на бой лясны! Калі мы вас здолець зможам, у баі вас пераможам – з лесу выселім мы вас! Вось такі наш будзе сказ!

Пачалі тут мухаморы гуртавацца, пачалі яны да бою рыхтавацца. Пачалі ваяводу выбіраці для сваёй для мухаморавай раці.

Вось адзін мухамор на пень узлез, закрычаў, загукаў ён на ўвесь лес:

- Гэй, мухаморы, і з лесу, і з бору! Збірайцеся да сасны, рыхтуйцеся да вайны! Да бою, да паходу... а я – за ваяводу!

- А чаму гэта ты за ваяводу?! Не давалі мы на гэта сваёй згоды! – закрычалі мухаморы дружным хорам.

Тут на пень, услед за першым мухаморам, другі хутка ўзлез. Зноў крычыць на ўвесь лес:
- Выбірайце мяне – і ў гэтай вайне мы ўсіх пераможам! А з іншым – не зможам!
- Лепей ты памаўчы! – яму трэці крычыць. – Не з тваёй галавой мухамораў весці ў бой! Ну, а я не падвяду: вас на бітву павяду, буду вамі кіраваць, а інакш – не здабраваць!
Глядзь – чацвёрты ціха лезе на калоду:
- Так і быць – буду я за ваяводу!
Ну, а пяты яго цягне за нагу:
- Я і сам ваяводам быць змагу!
Тут усе мухаморы раскрычаліся хорам. Кожны кожнага абражаў, кожны кожнаму пагражаў, кулакамі махаўся, у плечы штурхаўся, усяляк абзываўся – да вайны, адным словам, рыхтаваў...
А калі замарыліся крычаць – вырашылі мухаморы распачаць вялікі бой... паміж сабой!
А ўсе грыбы збіраліся, з мухамораў смяяліся. Плёскалі ў ладкі, елі аладкі, квасам запівалі, мяне частавалі. А я ў грыбоў гасцяваў і аладкі каштаваў, запіваў іх квасам... ну, а сам тым часам гэту казку напісаў і вам яе расказаў. 
Колькі кот набіў пасуды
Алесь Бачыла
Я расказваць вам не буду,
Колькі кот набіў пасуды,
Хай раскажа сам Валерка, —
Чайнік, супнік, дзве талеркі,
Ажно сем гаршкоў з-пад кветак
I ў дадатак — пяць разетак.
А спытаюць — скрывіць рот:
— Гэта ўсё пракляты кот...

«Кот — дык кот...»
I ўсё таму
3 рук сыходзіла яму.

Мо сышло б і гэтым разам —
Не змахні з серванта вазу.
Ваза ў друз — Валерка ў пот:
«Як сказаць, што скінуў кот?
Хто ж паверыць той мане —
Кот жа вазу не скране.
Вось дык гора... Вось бяда...
Ды і коціка шкада —
Зноў пратураць за парог».
Хлопчык больш ілгаць не мог.

Мама нават не журыла,
А за шчырасць — пахваліла.
Рад Валерка, Рада мама,
I, вядома, кот — таксама.
Мусіць, з радасці тае́
Ён пасуды больш не б'е.
Людзей слухай, а свой розум май
Быў адзін дурнаваты чалавек. Захацелася яму пайсці на кірмаш. Злавіў ён белага пеўня, засунуў за пазуху ды пайшоў. «Прадам,— думае,— пеўня, куплю махоркі».
 Яшчэ не дайшоў да кірмашу, а тут ужо яго і купцы сустракаюць:
 — Што прадаеш, дзядзька?
 — Пеўня,— кажа чалавек.
 Дастаў ён з-за пазухі белага пеўня. Купцы паглядзелі, галовамі паківалі:
 — Які ж гэта певень? Гэта ж заяц!
 «Жартуюць,— думае дзядзька,— ліха ім!» Забраў пеўня ды ідзе далей.
 Прайшоў крыху — другія купцы падбягаюць:
 — Што прадаеш?
 — Пеўня.
 Паглядзелі:
 — Які ж гэта певень? Гэта ж заяц!
 Прыгледзеўся лепш чалавек і сам да свайго пеўня: «А можа, і заяц? — думае.— Не вер вачам! Відаць, праўда, калі ўсе як у бубен б'юць».
 Прыйшоў ён на самы кірмаш. Людзей там так густа, што і яблыку няма дзе ўпасці. Каля аднае крамы стукаюць у патэльні, каля другой звоняць косамі,— пакупнікоў заклікаюць.
 Такі шум, гоман на кірмашы, што чалавек ледзь не аглух.
 Ачухаўся ён трохі і сам пачаў крычаць:
 — Купіце зайца! Купіце зайца!
 Падыходзіць да яго баба, дзівіцца:
 — Які ж гэта заяц? Гэта ж певень!
 Ды чалавек стаіць на сваім:
 — Заяц, кажу табе, а не певень!
 Сабралася куча народу. Жартуюць з бабы:
 — Дзядзька праўду кажа! Ці ж ты не бачыш, што гэта заяц!
 Тут ужо чалавек зусім паверыў, што прынёс ён на кірмаш зайца, а не пеўня. I калі хто з купцоў гаварыў цяпер, што гэта певень, а не заяц, дык ён ледзь не з кулакамі на яго кідаўся.
 Хадзіў, хадзіў чалавек па кірмашы з пеўнем, і ўсё яму здавалася, што гэта заяц.
 Недакучыла пеўню цягацца з чалавекам,— пара б ужо і на седала збірацца! Залопаў ён крыламі ды як закрычыць на ўвесь кірмаш:
 — Ку-ка-рэ-ку!
 Пачуўшы гэта, чалавек зусім збіўся з панталыку: заяц, а пеўнем спявае!
 Выкінуў ён пеўня з-за пазухі, плюнуў ды пайшоў дахаты.
 Праўду кажуць старыя людзі: не той дурань, каго завуць дурнем, а той дурань, хто чужым розумам жыве.
 Людзей слухай, а свой розум май.
Аленчыны канькі
Ядвіга Бяганская
На школьным двары залілі вялікі каток, і цяпер з самага ранку тут стаіць вясёлы гоман і смех.
Аленка з зайздрасцю назірае, як спрытна коўзаюцца аднакласнікі, якія фігуры выкручваюць на лёдзе. «Былі б у мяне канькі, я таксама не горш коўзалася б», — думае яна. Але канькоў у Аленкі няма. Ды і спадзявацца пакуль што не прыходзіцца: трэба справіць паліто старэйшай сястры, падрамантаваць кватэру…
— Чаму ты прыйшла на каток без канькоў? — цікавіцца Юрка.
Дзяўчынка не адказвае. Навошта?
— Хадзем, Аленка, я дам свае, — кажа, спыняючыся каля іх, Ганя.
— А я цябе навучу коўзацца, — дадае Янка. Аленка з удзячнасцю глядзіць на сяброў, і на яе твары ўспыхвае ўсмешка.
Яны падыходзяць да лаўкі. Ганя скідвае свае чаравікі з канькамі і, усунуўшы ногі ў Аленчыны боцікі, дапамагае ёй абуцца.
— Я ж коўзацца зусім не ўмею, — збянтэжана кажа Аленка, трымаючыся за Янкаву руку.
— Навучышся, гэта проста, — падбадзёрвае Янка і, сціснуўшы мацней Аленчыну руку, падае каманду:
— Правай-левай! Правай-левай! Зрабіўшы некалькі кругоў, Янка раптам выпускае яе руку:
— Ну а цяпер сама. Ды ты не бойся, не бойся!
— Ой! — палохаецца Аленка. Правая яе нага ўцякае ўперад, а левая чамусьці адстае, і дзяўчынка, узмахнуўшы рукамі, падае.
— Не бойся, яшчэ крыху павучымся, смяецца Янка, і яны зноў коўзаюцца разам.
— Ну як, падабаецца? — пытае Ганя, калі Аленка з Янкам спыняюцца.
— Вельмі, — усміхаецца Аленка і пачынае расшнуроўваць чаравікі.
— Папрасі, каб і табе маці купіла канькі, — кажа сяброўцы Ганя. — Будзем разам коўзацца.
— Хіба пазней, — уздыхае Аленка і расказвае Гані пра свае хатнія клопаты.
Ну, то прыходзь заўтра. Будзем на маіх па чарзе коўзацца.
Цяпер Аленка штовечар прыходзіць на каток. Ганя, угледзеўшы яе здалёк, спяшаецца насустрач. А з ёю Марынка, і Зося, і Верачка. Яны нават спаборнічаюць: хто першы ўгледзіць Аленку, той першы і канькі свае ёй аддае.

«Усмешка»

У даўнія-даўнія часы на беразе сіняга мора стаяў блакітны казачны горад. Жылі ў ім шчаслівыя людзі. У дзень яны працавалі і спявалі песні, бо праца прыносіла ім радасць. А ўвечары з іхніх дамоў лілася музыка.

Сустракаючыся, людзі ўсміхаліся адзін аднаму: такое было ў іх прывітанне.

Пра тое, што на свеце ёсць горад, у якім усе людзі шчаслівыя, даведаўся злы чараўнік. Той самы, які ніколі не спяваў, не любіў музыкі і не ўсміхаўся. Ён рабіў толькі чорныя справы: хлусіў, прыдумваў плёткі, лаяўся.

— Я ведаю, чаму тыя людзі шчаслівыя, — сказаў сам сабе чараўнік. — Яны шчаслівыя таму, што ўмеюць усміхацца. Вось палячу я ў той горад, адбяру іхнія ўсмешкі і стану адзін шчаслівы.

Сеў ён на свой дыван-самалёт і паляцеў. Ляцеў ноччу, бо ўсе злыя чараўнікі лётаюць толькі ноччу, калі добрыя людзі спяць і бачаць харошыя сны.

Унізе паказаліся блакітныя дахі, і злы чараўнік здагадаўся, пгго гэта і ёсць той самы казачны горад.

Пачало світаць. З-за мора выкаціўся залаты шар сонца. Цёплыя хвалі лашчылі бераг, усыпаны гладкімі каменьчыкамі. З комінаў пацягнуўся лёгкі дымок.

Седзячы за комінам, злы чараўнік чакаў, пакуль хто-небудзь з'явіцца на вуліцы.

Нарэшце ён убачыў першага жыхара казачнага горада. Той ішоў і ўсміхаўся сонцу, якое шчодра грэла зямлю, птушкам, якія весела спявалі на дрэвах, і зялёным лісточкам, што трымцелі ад лёгкага ветрыку.

Чараўнік вылецеў з-за коміна і апынуўся перед чалавекам.

— Аддай усмешку! — крыкнуў ён страшным голасам, ад якога пасыпалася лісце з дрэў і перасталі спяваць птушкі.
Усмешка адразу знікла з твару чалавека — як яе возьмеш?
Тады чараўнік падбег да другога чалавека і гукнуў:
— Аддай усмешку!
Але зноў адабраць не змог. Яна таксама знікла.
Чараўнік паспрабаваў украсці усмешку, забраць яе непрыкметна, каб ніхто не бачыў. I з гэтага нічога не выйшла.
— Куплю усмешку, — вырашыў чараўнік.
Але ўсе, каму ён ні гаварыў пра гэта, толькі паціскалі плячамі.
Чараўнік заплакаў ад крыўды. Злыя слёзы градам пакаціліся па яго зморшчаных шчоках.
Адзін добры чалавек пашкадаваў чараўніка, пасадзіў яго на лаўку ля блакітнага фантана, выцер ягоны твар ад слёз і спытаў:
— Чаго ты плачаш, добры чалавек?
Ніхто ніколі не звяртаўся да чараўніка з такімі словамі, і ён заплакаў яшчэ мацней.
— Не магу больш так жыць, — усхліпваючы, прагаварыў чараўнік, — ніхто мяне не любіць, няма ў мяне сяброў... Я хачу ўсміхацца, як усе, але не магу здабыць сабе усмешку.
— Усмешку не купіш і не ўкрадзеш, — сказаў жыхар казачнага горада. — Яе дораць за добрыя справы. Успомні, ці зрабіў сёння што добрае. У полі працаваў?
— Не, — адказаў чараўнік.
— Дом будаваў?
— Не.
— Хлеб пёк? Адзежу шыў? Можа, дзяцей добраму вучыў?
— Не, не, не, — і чараўнік нізка апусціў галаву.
Чалавек уздыхнуў:
— Дрэнныя твае справы. Але ты можаш памагчы сабе сам. Рабі дабро.
I жыхар казачнага горада пайшоў на працу.
А чараўнік сядзеў і усхліпваў, бо не ведаў, як яно робіцца, тое дабро.
Маленькая дзяўчынка бегла ў садзік, спатыкнулася аб каменьчык і ўпала.
Чараўнік падхапіўся, падняў дзяўчынку і стаў дзьмуць на яе пабітае каленца, каб не балела.
Дзяўчынка, якая толькі што хацела заплакаць, раптам усміхнулася чараўніку так прыветна, што і яго губы таксама расцягнуліся ва усмешку. Першы раз у жыцці!
Яму стала так лёгка, так весела, што ён пацалаваў дзяўчынку ў абедзве шчакі, сеў на свой дыван-самалёт і паляцеў рабіць добрыя справы.
Цяпер ён напэўна стаў шчаслівым добрым чараўніком і сам дорыць людзям усмешкі.
·          
Алякceй ДУдapaў – ПУxнaцiк
Ён нapaдзiўcя cвeжым paнкaм У глыбoкaй гopнaй цяcнiнe. Тaм, cяpoд цяжкix вaлУнoў, бpУiлacя iмклiвaя i нecпaкoйнaя paчУлкa. Яe xaлoднaя вaдa тaк бiлacя aб кaмeннe, штo дpaбнюткiя пыpcкi выcoкa ляцeлi ўгopУ, кpУжылicя ў пaвeтpы i пaвoльнa acядaлi… З гэтыx пыpcкaў ён i нapaдзiўcя. Бялюткi, кУчapaвы, з тoўcтымi шчoчкaмi… Тoлькi з’явiўcя нa cвeт i aдpaзУ ж aдчУў, штo ўмee лятaць.    І ён пaляцeў xУтчэй пpэч ca змpoчнaй цяcнiны ўгopУ, дa блaкiтнaгa нeбa i яcнaгa coнцa. Ляцeў, ляцeў, aж paптaм бaчыць, штo нaд цяcнiнaй вiciць нexтa вялiзны i ciвы. Вiciць нepУxoмa, быццaм дpэмлe… Пaдплыў, пpывiтaўcя: 
   – Дoбpaй paнiцы, дзядзeчкa вoлaт!
 Тoй pacплюшчыў cтapэчыя вoчы i aдкaзвae:
    – Дoбpaй paнiцы… Тoлькi я нe вoлaт. Я – cтapы дзeд ТУмaн.   
 – А я яшчэ нe вeдaю, xтo я i як мянe зaвУць… Тoлькi-тoлькi нapaдзiўcя… Ля pэчкi…
    – Ты мaлeнькae вoблaчкa, – cкaзaў дзядУля ТУмaн. – А зaвУць – ПУxнaцiк. 
  – Я лятaць Ужo ўмeю, – пaxвaлiўcя ПУxнaцiк. – Як нapaдзiўcя, тaк i пaляцeў aдpaзУ… Вocь як!  
  – Уce вoблaчкi лятaюць, – пaблaжлiвa ўcмixнУўcя дзядУля ТУмaн.
 – Яны ўвecь чac пaдapoжнiчaюць пa нeбe.
    – Пa нeбe?! – УcклiкнУў ПУxнaцiк.
 – І я тaкcaмa бУдУ?
    – І ты пaбывaeш У poзныx мяcцiнax, шмaт чaгo ўбaчыш… Тoлькi пaмятaЙ, – з пepacцяpoгaй зaгaвapыў дзядУля ТУмaн, – ты нiкoлi нe пaвiнeн плaкaць… Нiкoлi! Нi aд кpыўды, нi aд жaлю… Як тoлькi зaплaчaш – Уcё.  
  – Штo, пaмpУ? – нaпУжaўcя ПУxнaцiк. 
   – Нe, нe пaмpэш, пpocтa знiкнeш. Рacтaнeш У нeбe, i цябe бoльш нe бУдзe… ЗpaзУмeў?  
  – Агa.. Анi cлязiнкi нiкoлi ў мянe нe кaпнe.  
  – НУ, бывaй, ПУxнaцiк… Шчacлiвaй тaбe дapoгi! Пaдзякaвaў ПУxнaцiк дзядУлю ТУмaнУ зa дoбpУю пapaдУ i пaляцeў дaлeй. Гapэзa Вeтpык aдpaзУ ж пaдxaпiў ягo i пaнёc выcoкa нaд зямлёй дa зacмУжaнaгa дaляглядУ. Унiзe гopы, cтэпы пpaплывaюць, звepxУ coнeйкa яpкae cвeцiць, нaвoкaл блaкiт нeaбcяжны… Хopaшa ПУxнaцiкУ i вeceлa.    Ляцeў ён, ляцeў, ды paптaм пытaeццa ў Вeтpыкa: 
   – СлУxaй, Вeтpык, a штo гэтa зa цёмнaя плямiнa пa зямлi бяжыць зa нaмi? КУды мы – тУды i янa..  
  – А гэтa ты, – aдкaзвae Вeтpык.    
– НУ? – зacмяяўcя ПУxнaцiк. – І тУт я, i тaм я… Нaвaт cмeшнa. Як жa тaкoe мoжa быць?.
.    Вeтpык pacтлУyмaчыў:   
 – ТУт – гэтa ты, a тaм – твoй цeнь. ЗpaзУмeў?  
  – Зipнi, зipнi, Вeтpык, – paптaм зaкpычaў ПУxнaцiк. – Тaм нa мянe нexтa ўзлeз!... 
   – Гэтa чaлaвeк У твoй цeнь cxaвaўcя… Сoнeйкa aпoўднi гapaчae i cяpдзiтae, aд ягo ўce xaвaюццa..Вocь i чaлaвeк, бaчыш, змapыўcя, пpылёг aдпaчыць… У цянi пpaxaлoдa… НУ, xoпiць paзмaўляць, пaляцeлi дaлeй.   
 Алe тoлькi яны aдляцeлi, як чaлaвeк пaдняўcя i пaйшoў дaгaняць цeнь. Дaгнaў, знoў пpылёг.. ПУxнaцiк cпынiўcя i кaжa: 
   – СлУxaй, Вeтpык, a дaвaй мы цeнь мoй пaкiнeм тУт, a caмi дaлeй пaляцiм. Хaй чaлaвeк aдпaчывae…    – Нiчoгa нe aтpымaeццa, – aдкaзaў Вeтpык. – Кaлi ты xoчaш, кaб цeнь твoй тУт быў, – пaвiнeн i caм тУт зacтaццa.   
 – НУ дoбpa, – УздыxнУў ПУxнaцiк. – Ты ляцi бeз мянe, a я пaчaкaю, пaкУль ён aдпaчнe… Шкaдa ж чaлaвeкa.. Я цябe пoтым дaгaню, кaлi coнeйкa бУдзe нe тaкoe cяpдзiтae.  
  – Бывaй, ПУxнaцiк! – paзвiтaўcя Вeтpык i знiк.    Дa caмaгa вeчapa вiceЎ нepУxoмa ПУxнaцiк, a ўнiзe, нa зямлi, У ягo цянi cпaў чaлaвeк. Кaлi coнeйкa cxiлiлacя нa зaxaд, пaчыpвaнeлa i знoў cтaлa cпaкoйным i лacкaвым, чaлaвeк пaдняўcя, зipнУў У нeбa i гУкнyў: 
– ДзякУй тaбe, вoблaчкa! – i пaйшoў cвaёй дapoгaй. А ПУxнaцiк пaплыў дaлeй. Сxaвaлacя coнeйкa, paccыпaлicя пa нeбe зopaчкi, выглянУў paгaты мecяц.. ПУxнaцiкУ зaxaцeлacя cпaць. Ён пpымacцiўcя нa cxiлe гapы i зaдpaмaў.    Рaнiцaй знoў pУшыў У дapoгУ. Дoўгa-дoўгa плaвaў нaд гapaмi, нaд cтэпaмi, нaд пУcтынямi, шмaт чaгo пaбaчыў, шмaт пpa штo дaвeдaўcя, a пoтым caм нe зaўвaжыў, як зaжУpыўcя. СУмнa aднaмУ ў пaдapoжжы.    АзipнУўcя ПУxнaцiк пa бaкax. Нeбa чыcтae, aнi вoблaчкa… 
   – Дзe ж мae бpaцiкi? – Уздыxнyў ён.    Рaптaм Углeдзeў дaлёкa бeлУю кpoпкУ. Пaплыў ПУxнaцiк тУды. ДУмaў, штo гэтa тaкcaмa вoблaчкa. Пaдплывae блiЖэй, бaчыць, гoйдaeццa ў пaвeтpы нexтa бeлы, з нaмaлявaным poтaм i з xвacтoм. 
   – Дoбpы дзeнь, – пpывiтaўcя ПУxнaцiк.
    – Хы-xы-xы! – aдкaзaў xвacтaты. 
   – Цi нe мoй ты бpaцiк? 
   – НУ, нУ! – aбУpaнa зaкpычaў тoй, штo з xвacтoм. – Я – змeй!   
 – Змei нe лятaюць, яны пoўзaюць.  
  – А я пaвeтpaны! Хы-xы-xы! Пaпяpoвы! Я aд cвaix гacпaдapoў Уцёк. 
   – Хoчaш быць мaiм бpaцiкaм? – пpaпaнaвaў ПУxнaцiк. – Бyдзeм paзaм лётaць. І тaбe i мнe вecялeй бУдзe.  
  – Яшчэ штo! – aдкaзaў пaпяpoвы Змeй. – Ты ж тoлькi вoблaчкa, a я – Змeй! Нe тpэбa мнe нiякix бpaцiкaў! 
   – Дpэнны ты Змeй, – cУмнa cкaзaў ПУxнaцiк i пaдaўcя пpэч. 
   Пaплыў ён, пaплыў – бaчыць: ляцiць нexтa ўвepce. Тaкcaмa бeлы, тaкcaмa з xвacтoм, a нa гaлaвe – нiбы пiкa чыpвoнaя. ПУxнaцiк зa iм.   
 – Ты Змeй? – пытaeццa.   
 – Нe, нe Змeй, – aдкaзaў тoй, штo ляцeў.
    – Ты вoблaчкa?  
  – Нe, нe вoблaчкa. 
   – Дык xтo ж ты? 
– Пpocтa бУceл…  
  – Дык, мoжa, ты мoй бpaцiк?   
 – Я ж cкaзaў, штo бУceл я. А ты – вoблaчкa.  
  – І ты нe xoчaш быць мaiм бpaцiкaм? – зapУмзaў ПУxнaцiк, aлe ўcпoмнiў, штo ямУ пЛaкaць нямoжнa.
 – ЧaмУ нe xaчУ? Дaвaй бУдзeм бpaтaмi, – cкaзaў дoбpы бУceл. – Пaляцiш дa мянe нa paдзiмУ?  
  – Дaлёкa? – зaцiкaвiўcя ПУxнaцiк?  
  – Вeльмi дaлёкa… Тaм цяпep вяcнa.. Цёплы дoжджык зямлю пaлiвae…  
  – А штo тaкoe дoжджык? – cпытaўcя ПУxнaцiк.
    – Дoжджык гэтa… кaлi вoблaчкi плaчУць, – aдкaзaў бУceл.   
 – Тaды бывaй, – cУмнa ўздыxнУў ПУxнaцiк. – Плaкaць я бaюcя…  
  – Бывaй, – пaмaxaў нa paзвiтaннe кpылaмi бУceл. – І нe cУмУй.. Знoйдзeш ты caбe бpaцiкa…
    БУceл пaляцeў. ПУxнaцiк знoў зacтaўcя aдзiн. А ў нeбe, як нa тУю бядy, нi xмУpынкi. Спякoтa…    ШУкaў, шУкaў ПУxнaцiк cвaix бpaцiкaў, aж paптaм бaчыць – cкaлa ўнiзe, a нa cxiлe тoй cкaлы ляжыць мaлeнькae бeлae вoблaчкa.  
  – Ды гэтa ж i ёcць мoй бpaцiк! – Узpaдaвaўcя ПУxнaцiк, xУцeнькa aпУcцiўcя, пaдплыў блiжэй i бaчыць, штo бpaцiкaў тУт вeльмi мнoгa. Уce мaлюceнькiя, з жoўтымi твapыкaмi, з бeлымi пялёcткaмi. У кoжнaгa зялёнeнькaя тoнкaя нoжкa. Стaяць яны aдзiн ля aднaгo, гaлoўкi жУpбoтнa aпУcцiлi.  
  – Дoбpы дзeнь, бpaцiкi, – пpывiтaўcя ПУxнaцiк. 
– Хтo ж вac пaкpыўдзiў? Чaгo вы тaкiя cУмныя? 
   – Мы paмoнкi, – aдкaзaлa aднa квeткa. – Вeтpык нac пpынёc cюды ў гэтУyю пУcтыню, кaлi мы яшчэ нaceннeм былi. Мы пpapacлi, a цяпep вo дaвoдзiццa пaмipaць.   
 – ЧaмУy?
    – ДoжджыкyУ нямa, зямля cУxaя, a мы пiць xoчaм… 
  – Пiць. Пiць.. – тaнюceнькiмi гaлacoчкaмi пaдxaпiлi acтaтнiя paмoнкi.  
 – Нe тpэбa плaкaць, бo вы pacтaць мoжaцe…
    – Пiць, пiць…  
  – НУ, бpaцiкi, мae, нУ, нe плaчцe, кaлi лacкa, бo i я зaплaчУ, a мнe нeльгa, – пaчaў cУцяшaць ПУxнaцiк. – Скaжыцe, дзe тoй дoжджык, – я ягo знaйдУ.  
  – Дoжджык бывae, кaлi вoблaчкi плaчУць, – aдкaзaлi paмoнкi i знoў жУpбoтнa i жaлacлiвa cxiлiлicя нaд пapэпaнaй aд cпякoты зямлёй cвaiмi бeлымi пялёcткaмi. І ПУxнaцiк зaплaкaў. Тaк шкaдa ямУ cтaлa бeлыx paмoнкaў, штo ён зaбыўcя пpa пaпяpэджaннe дзядУлi ТУмaнa. Пaлiлicя з ягo кpoпeлькi чыcтaй вaдзiцы, кpoпeлькi дaжджУ… Нaпiлicя paмoнкi ўдocтaль, пaвecялeлi, pacпpaвiлi cвae пялёcткi.   
 А ПУxнaцiк? Нe, ён нe знiк. Ён пepaтвapыўcя ў лёгкУю бeлyю cмУгУ нaд paмoнкaмi i ў кpoпeлькi пpaзpыcтaй pacы, штo нaвaт У caмyю cпёкУ блiшчaць нa пялёcткax квeтaк…
    Тoй, xтo poбiць дoбpae, – нiкoлi нe знiкae.

Зорачка

Далёка-далёка ў касмічнай прасторы жыла Зорачка. Была яна такой маленькай, што нават зямляне не маглі разгледзець яе ў свае магутныя тэлескопы. І таму, напэўна, Зорачка сумавала. «Ах,— думала яна,—шчаслівыя мае сястрыцы. Іх бачаць з далёкіх планет — і яны бачаць далёкія планеты. А я... Што з таго, што я кожны дзень расчэсваю свае залатыя валасы і абнаўляю зіхоткую сукенку? Нікому не патрэбна мая прыгажосць. Сястрыцы кажуць, што я шчаслівая — мне Фея падаравала самае доўгае жыццё. Але навошта яно мне? Каму я патрэбна?.. А яшчэ сястрыцы кажуць, што людзі, якія жывуць на планеце Зямля, захапляюцца хараством зорнага неба. А я нават нікога не парадавала...» І Зорачка ціха ўздыхала.

І вось аднойчы, калі яна так разважала, нехта гукнуў яе. Зорачка азірнулася на голас і ажно заскакала ад радасці, убачыўшы сваю старэйшую сястру.

Прывітаўшыся з госцяй і распытаўшы, як жывуць іх сваяч-кі, Зорачка папрасіла:

— Сястрыца! Ты так многа ўсяго бачыла, раскажы мне што-небудзь.

— О, я нават не ведаю, з чаго пачаць сваё апавяданне. Памятаеш, я і раней расказвала табе пра Зямлю. Яна мне падабаецца найбольш. Там жывуць вельмі цікавыя істоты —людзі, якія кажуць: «Падае зорка — чакай шчасця...» Ой,—спахапілася раптам яна,— я ж галоўнае забылася! Глядзі не згары ад радасці. Старэйшая Зорка даручыла мне перадаць, што тваё месцазнаходжанне змяняецца: з гэтай пары ты бу-дзеш жыць разам з намі!

— Вось дык сюрпрыз! — І Зорачка стрымгалоў кінулася ўслед за сястрой, хутчэй заспяшалася на новае месца. Спыніў-шыся, усклікнула ад здзіўлення: — Якая тут прыгажосць! Куды ні глянь, зоркі карагоды водзяць! А вось гэты блакітны шар і ёсць Зямля? Ой, здаецца, я ўжо бачу людзей!..

Захопленая, зачараваная, Зорачка гатова была закрычаць на ўсё неба: «Я шчаслівая, шчаслівая! Я буду доўга жыць!..»

Праходзілі дні за днямі. Не шкадуючы свайго святла, Зорачка разгаралася ўсё ярчэй і ярчэй. Найпрыгажэйшым яе ззянне станавілася тады, калі з дому на планеце Зямля выхо-дзіла дзяўчынка. Задумлівая, з блакітнымі стужкамі ў косах, яна гадзінамі глядзела на зорнае неба. І Зорачка цягнула да яе свае цудоўныя рукі-промні. Нібы адчуўшы іх дотык, дзяўчынка радасна ўсміхалася.

Але аднойчы вечарам дзяўчынка не выйшла. Не было яе на другі і на трэці дзень. Зорачка кідала заклапочаныя позіркі на Зямлю. І, зазірнуўшы праз акно ў пакой дома, дзе жыла яе маленькая сяброўка, убачыла яе. Толькі што гэта з ёй? Гэта была яна — і не яна...

Задумлівы позірк хаваўся пад цяжкімі павекамі, змучаны тварык пасталеў і асунуўся — дзяўчынка цяжка захварэла.

У адно імгненне Зорачка зразумела ўсё. Век людзей жахлі-ва кароткі. І дзяўчынка можа раней адмеранага — і так кароткага — чалавечага веку пайсці з Зямлі. А яна па-ранейшаму будзе гарэць на небе?
«Ты з нас самая шчаслівая: табе Фея падаравала самае доўгае жыццё...» — прамільгнула ў свядомасці.— Людзі кажуць: падае зорка — чакай шчасця...»
— Дзяўчынка, я табе падарую сваё жыццё, табе...— І Зорачка залатой слязінкай скацілася з неба.
А потым доўга-доўга на планеце Зямля выходзіла з дому дзяўчынка і махала рукой Зорачцы, якая для яе так і засталася жывой. 

Яблыкі для сястрычкі
Іван Муравейка
Захварэла Антошава сястрычка Зіна. Яе і ў дзіцячы садок не павялі. Ляжыць яна ў ложку маркотная, маўклівая. Мама кажа, што Зіна моцна прастудзілася і ў яе тэмпература. Як жа можна прастудзіцца, калі зараз лета і сонейка свеціць горача?
Антоша падышоў да Зінінага ложка і сеў на краёчку.
— Зіна, чаго табе хочацца з'есці?
— Нічога не хочацца, — адказала Зіна. — Хіба салодкі яблык пакаштавала б. Шкада, што нашы яблыні яшчэ зусім маленькія. Не цвілі нават.
Антоша падумаў і кажа:
— Я абавязкова дастану салодкі яблык.
«Дастану. А дзе? Яны ж не валяюцца на дарозе, — разважаў Антоша, калі выйшаў на вуліцу. I адразу па-весялеў: яго вочы наткнуліся на суседскі сад. Там не адна, а тры салодкія яблыні. А яблыкаў на іх — аж галлё да самай зямлі нагнулася. Дзядзька Федар і цётка Ганна нават не заўважаць, калі я два ці тры яблыкі адарву». Гэтая думка Антошу спадабалася. Да таго ж, у плоце ёсць лаз — адна дошчачка адхінаецца. А сабакі ў іх няма. I самога дзядзькі Федара няма. I цёткі Ганны няма. Яны на працы.
Антоша пастаяў трошкі, а потым пралез у сад і асцярожна, нібы баючыся, што яблыня зазвініць, адарваў два ружовашчокія яблыкі. Аднёс іх сястрычцы.
— На, еш. Смачныя.
— Мне хопіць аднаго, — сказала Зіна.
Зіна толькі хацела адкусіць яблык, як у хату ўвайшла мама.
— О, ты ўжо яблык ясі! Значыць, хутка паправішся. А хто табе прынёс яблык?
— Антоша.
— А ты дзе ўзяў?
— Ды я… Ды я… — прамямліў Антоша і апусціў галаву. — Зіначка ж захацела...
— Ты, Зіна, пакуль не еш яблык, — сказала мама. — З'ясі пасля абеду. Добра?
— Добра.
Мама пайшла ў агарод палоць буракі.
— Я дапамагу, — нерашуча прагаварыў Антоша. Ён здагадаўся, на што намякала мама, і думаў, што яна, засмучаная, адмовіцца ад яго дапамогі. Не адмовілася.
— А чаго ж — дапамажы, — згадзілася.
Каб хоць чым-небудзь згладзіць сваю правіннасць, Антоша працаваў старанна, як ніколі.
— Вунь дзядзька Федар с цёткай Ганнай прыйшлі, — паглядзела на Антошу мама. Ён уздыхнуў, абцёр аб штаны рукі і пайшоў у хату.
— Навошта ты забраў яблыкі? — надзьмулася Зіна. — Я зараз буду іх есці.
— Яшчэ нельга есці, — папярэдзіў сястрычку Антоша. — Я хутка вярнуся і, можа, прынясу табе твае яблыкі.
Ніхто ніколі не даведаецца, якая размова адбылася паміж дзядзькам Федарам, цёткай Ганнай і Антошам. Але мама здагадалася, бо яна бачыла, якім вясёлым выбег сынок з суседскай хаты. Ён нёс не два ружовашчокія яблыкі, а поўную шапку.
Добрае слова
Алесь Пальчэўскі
У трамвай праз пярэднія дзверы ўваходзіў старэнькі дзядок. Хлопчык убачыў, як цяжка падымацца старому чалавеку з нізкай прыступкі. Ён усхапіўся з лаўкі і падаў руку.
Дзядуля падзякаваў.
— Сядайце, калі ласка, на маё месца, — паказаў хлопчык на лаўку.
— Сядзі-сядзі. Мне недалёка ехаць. Хлопчык быў настойлівы:
— Ну я вас прашу, дзядуля, сядайце. Прыйшлося паслухацца. Дзядуля сеў, прыхіліў хлопчыка да сябе і спытаў:
— Як жа цябе зваць?
— Юра.
— Харошае імя, — пахваліў дзядуля.
— Я ў той дзень нарадзіўся, як Юрый Гагарын паляцеў у космас.
— Вунь што. Тады яно двойчы харошае… У якім жа ты класе, хлапчына, вучышся? — зірнуў дзядуля на Юраў партфель.
— У трэцім.
— Малайчына. Старайся, старайся. Я ў твае гады і аднаго класа не скончыў. Толькі і ўмею распісацца. Ды і то навучыўся, калі мне было дваццаць гадоў.
— Дык вы і казак гэтых не чыталі? — Юра дастаў кніжку з партфеля.
— Не. Казкі расказвала мне маці.
— Ой, дзядуля, колькі цікавага вы не ведаеце! — пашкадаваў хлопчык. — Каб жылі блізка ад нас, я і вам чытаў бы… Таму і маме я кожны вечар чытаю.
Дзядуля ўздыхнуў: у яго свае такія ўнукі ёсць, могуць пачытаць, ды не вельмі дружаць яны з кнігай. Ён паглядзеў у акно і сказаў:
— Ну, мне скора выходзіць. Ты куды — у школу ці са школы едзеш?
— У школу, на другую змену. Мы пераехалі ў новы раён, а трэці клас я канчаю там, дзе жылі раней.
— Настаўнік ці настаўніца вучыць цябе?
— Настаўніца.
— Сядай на маё месца, — устаў дзядуля, — і перадай настаўніцы дзякуй. Скажы — ад дзядулі Сцяпана Міхайлавіча.
Вы ведаеце нашу Вольгу Пятроўну?! — здзівіўся Юра і сеў на лаўку.
— Не. Але ты перадай ад мяне дзякуй, прашу цябе! — ужо з прыступкі гукнуў дзядуля.
«А за што перадаць дзякуй незнаёмай настаўніцы? — паціснуў плячамі Юра. — Прывітанне і тое знаёмым толькі перадаюць, а тут — дзякуй…»
Настаўніца ўвайшла ў клас, і Юра перадаў ёй дзядулеву падзяку. Вольга Пятроўна распытала, дзе і калі гэта было, трошкі захвалявалася і падзякавала вучню за прынесенае добрае слова.
А за што ўсё ж дзякаваў дзядуля настаўніцы? Можа, ты ведаеш?

Таццяна Сівец. «Вандроўка на Паўночны полюс».
– Таня, хутчэй! Колькі можна цябе чакаць?!
Ну як мама не разумее, што нельга спяшацца, калі збіраешся на вуліцу! Гэта ж амаль як вандроўка на Паўночны полюс.
Тым больш, калі гэта сапраўды вандроўка на Паўночны полюс! Але мама не ведае, ды і не трэба ёй ведаць: усё пасля прачытае ў газеце, калі Танечка дойдзе. А каб дайсці, трэба добра падрыхтавацца: бутэрброд, запалкі, шалік, шапка… Здаецца, усё.
– Таня, на вуліцы вясна, нашто табе зімовая шапка?!
Дзіўная мама! Зімой яна сварылася, калі Танечка не хацела надзяваць шапку, а цяпер пытаецца “нашто”!
– Здымі! Ты ж у ёй зварышся!
– Не зваруся. Мы з Валем і Кацяй будзем гуляць… у зіму!
– Вось жа свавольнае дзяўчо, – уздыхае мама, але пра шалік ужо нічога не кажа.
Валя і Каця ўжо чакаюць на вуліцы. Сонца па-веснавому прыпякае, так што сябры расчырванеліся і пачалі сварыцца.
– Не хочаш – не ідзі! – крычыць Каця.
– Я не хачу?! Гэта ты не хочаш! – абураецца Валя і глыбей нацягвае на вушы шапку.
– Я хачу!.. А ты… – не пагаджаецца Каця. І Танечка разумее, што калі зараз не спыніць сяброў, то на полюс яны не паспеюць дакладна.
– Так! Мы ўсе хочам ісці. Значыць, сварыцца нельга – забаронена!
– Чаму? – Валя пазірае здзіўлена на Танечку.
– Таму што! Пасварымся, разыдземся, згубімся, і на нас будуць паляваць страшныя пачвары – я ў кіно бачыла, – удакладняе Танечка.
Кацю перспектыва сустрэцца з пачварай сапраўды палохае, і яна першая працягвае Валю руку. Той паціскае, і абое запытальна глядзяць на Танечку. Першая не вытрымлівае Каця:
– Якія пачвары?
– Шасціногія? – з энтузіязмам вопытнага даследчыка пачвараў запытвае Валя.
– Не, здаецца, ног у іх было дзве… – сумняваецца Танечка.
– А вачэй, іклаў?.. – не адступае Валя.
– Не памятаю, я не глядзела далей, вочы заплюшчыла, а потым мама кіно выключыла, але іклы былі – вострыя такія…
– А людзей гэтыя пачвары елі? – Валя вырашыў даведацца пра невядомых монстраў як мага больш. А вось на Каціным твары было напісана жаданне ніколі пра іх не чуць, таму яна рашуча ўзяла Танечку за руку і пацягнула ўбок.
– Ты што? – здзівілася Танечка.
– Я нікуды не іду! – цвёрда заявіла Каця. – І табе не раю.
– Ну, мы ж не будзем сварыцца, і ўсё будзе добра, – пераконвае Танечка.
– А ты абсалютна ўпэўнена, што мы ніколі не пасварымся?
Танечка маўчыць. Валя падыходзіць да іх, на хаду сцягваючы шапку і размотваючы шалік.
– Я тут падумаў… На Паўночны полюс трэба ісці зімой. А то зараз там, напэўна, таксама ўсё растала. А я плаваць не ўмею, – ён крыху вінавата адводзіць вочы.
– Правільна! – радасна падтрымлівае яго Каця. – Лепш давайце караблі пускаць у той вялікай лужыне за домам!
– Ага! Я толькі збегаю пераапрануся і вазьму паперак – у майго бацькі іх цэлая шуфляда. Ён і не заўважыць, – у Валі гарэлі вочы ад прадчування. – Толькі цур – я капітан!
– Чаму гэта ты? – не пагадзілася Каця. – Я таксама хачу быць капітанам!
– Дзяўчынкі капітанамі не бываюць!
– Бываюць!
– Не!
– Вы што, сварыцеся? – пытаецца Танечка. І Валя з Кацяй адразу змаўкаюць і не глядзяць адно на аднаго.
– Ладна, будзем па чарзе… – бурчыць Валя. – Толькі мая чарга – першая.
– Добра, – нечакана лагодна пагаджаецца Каця.
Яны бягуць дамоў пераапранацца. Танечка ўсміхаецца: добра, калі сябры не сварацца. І страшная пачвара тут ні пры чым!
Таццяна Сівец

Адведалі
Мікола Янчанка
Любяць хлопцы дзядзьку Васіля. За тое, што заўсёды вітаецца і размаўляе з імі, як з дарослымі, што справамі іх цікавіцца. I хлопцы рады сустрэчы з дзядзькам. Хоць той спачатку і пакепліваў з іх. Сустрэў аднойчы Янку з Антосем і ну іх дакараць:
— Вы навошта ў майго верабейкі пёрка вырвалі?
— Гэта не мы, — пачаў апраўдвацца Янка.
— Чэснае піянерскае! — пакляўся Антось, хоць хадзіў яшчэ ў дзіцячы садок і, вядома, не насіў піянерскага гальштука.
— Як не вы? — усміхнуўся дзядзька. — Хто бегае хутчэй за ўсіх хлапчукоў нашага двара? Значыць, і майго верабейку вы дагналі і пёрка ў яго вырвалі.
I сапраўды, бегаюць яны хутчэй за ўсіх. Таму ціхі Янка хацеў нават папрасіць прабачэння і паабяцаць дзядзьку Васілю не вырываць пёрак у яго вераб'ёў. Ды Антось выручыў:
— Як жа мы дагонім таго вераб'я? У нас жа крыльцаў няма!
— Няўжо няма? — усумніўся дзядзька.
— Няма! — узрадаваўся Янка. — Во, рукі ў нас!
— Тады не вы, — згадзіўся дзядзька Васіль. — Даруйце! Даруйце, хлопцы.
Вось якія размовы былі! Цяпер дзядзька Васіль з іх не смяецца. А сустрэўшы, вітаецца і пытае з усмешкай:
— Ну як жыццё маладое?
— Нішто сабе, — апускае галаву Янка.
— Добрае! — весела адказвае бойкі Антось.
А нядаўна дзядзька Васіль нават папрасіў хлопцаў дапамагчы яму:
— Я без вас, як без рук, хлопцы. Дрэўцы не магу пасадзіць.
— Добра, — кажа Антось, — выручым.
I пайшлі, выручылі. Янка дрэўцы прытрымліваў, пакуль дзядзька Васіль прысыпаў камельчыкі зямлёю. Антось ваду маленькім вядзерцам насіў ды паліваў саджанцы.
I на забавы таксама запрашае хлопцаў дзядзька. У мінулую суботу сонечны дзянёк выдаўся.
— Гайда на рэчку! — кажа дзядзька. — На сонцы пазагараем. А мо і пакупаемся.
— Гайда! — узрадаваліся хлопцы. I пайшлі побач з дзядзькам.
Ішлі, бы вялікія. Як і ён, рукамі размахвалі. Пад крок яго падладжваліся. Прыйшлі да ракі. На сугрэве зацішнае месца выбралі. Скінулі кашулі і загараць пачалі. Пазагаралі — і да рэчкі. Але дзядзька спыніў іх:
— Відаць, купацца яшчэ ранавата. Я, як старэйшы, паспрабую.
I паспрабаваў. Толькі адразу ж з вады выскачыў:
— Халодная! — сказаў ён. — Але праз тыдзень можна будзе і купацца.
Праз тыдзень яны з самай раніцы стаялі ля чацвёртага пад'езда. Дзядзьку Васіля чакалі. Каб наконт прагулкі дамовіцца. Але хутка даведаліся, што дзядзька Васіль хворы.
— Напэўна, той раз прастудзіўся, — здагадаўся Янка.
— Праз нас цяпер чалавек пакутуе, — падтрымаў яго Антось і нечакана прапанаваў: — Зойдзем!
Зайшлі. Ляжыць дзядзька Васіль. Але, убачыўшы хлопцаў, павесялеў:
— Як жыццё маладое?
— Добра! — усклікнулі хлопцы.
— А я от злёг, — паскардзіўся дзядзька. — У горле дзярэ, і кашаль забівае.
Затым ён з цікавасцю слухаў навіны двара і дзіцячага садзіка, пахваліў свісткі, якія хлопцам куплялі.
— Пасвішчыце, мне не шкада, — прапанаваў Антось.
— Лепей вы, хлопцы. А то я закашляюся, — сказаў дзядзька.
Хлопцы і ну старацца. Так засвісталі, што цётка Аліна з кухні прыбегла:
— Што за гармідар?!
— Ніякага гармідару, — супакоіў яе дзядзька. — Проста сябры адведаць мяне прыйшлі.
— Гэта добра! — сказала цётка Аліна. — Бач, і табе лепей стала.
А дзядзьку Васілю сапраўды лепей стала. Ён ад душы засмяяўся, скінуў коўдру і прысеў на ложку. Затым пайшоў на кухню і прынёс хлопцам па цукерцы. На развітанне ж паабяцаў у наступную нядзелю пакатаць іх на лодцы.
— Куды гэта вы збеглі? — накінулася на хлопцаў маці Антося.
— Дзядзьку Васіля адведалі! — у адзін голас адказалі хлопцы і як доказ цукеркі паказалі. — Во!

1 комментарий: